Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Еўрамайдан – украінскае сэрца

Еўрамайдан,
Ты сягоньня ня проста плошча,
Дзе гнеў украінскі хвошча.
Ты усёй Украіны сэрца,
Што воляй-свабодаю б’ецца.

А ў рытмах тваіх – хвалі Дняпра,
Што разгайдалі усёй Украіны званы.
Прыйшла, наступіла пара
Скінуць маскальскія кайданы!

А ў вытрымцы сэрца – каменю сіла,
Якой бы і горам магутным хапіла.
І мафіёзны прадажны спецназ
Разьбіў свае зубы аб вас.

А свабодаўцаў болей і болей-
На барыкадах усходзіць Воля.

Дык біся каханьнем, надзеяю, сэрца.
Дух змагарны украінскі над сьветам лунай.
І паміраючыя Беларусь і Еўропу
З труны падымай.

11.12.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Еўрамайдан – украінскае сэрца - Ніна Аксёнчык