Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жнiвень, арэхi i жоўтыя восы

Жнiвень, арэхi i жоўтыя восы,
Што замiналi цябе цалаваць.
Першы маток павуцiны бялёсы.
Пах пераспелай травы ў галавах.

Недзе на пожнi рыпелi калёсы.
Недзе натужна маторы гулi…
Грэшнае шчасце на грэшнай зямлi.
Жнiвень… Арэхi… I жоўтыя восы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жнiвень, арэхi i жоўтыя восы - Ніл Гілевіч