Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясновы вечар. На нагах маiх

Вясновы вечар. На нагах маiх
За доўгi дзень, як зоры, цыпкi выспелi.
Апанаваная якiмiсь мыслямi,
На ўсходках ганка мама гоiць iх.
Вяршынкай мажа моўчкi, не ўшчуваючы,
Прыемны, мяккi халадок кладзе.
I раптам кажа: “Чуеш, у гняздзе –
Шчабечуць ластавачкi, засынаючы…”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясновы вечар. На нагах маiх - Ніл Гілевіч