Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясна пяе, i свiшча, i шчабеча

Вясна пяе, i свiшча, i шчабеча, –
На паплавах, на нiвах, у лясах, –
I ўсюды просьба чутна: “Чалавеча!
Пачуй сябе ў шчаслiвых галасах!”
Вясна гудзе, i зумкае, i крэхча –
На доле, у паветры, на вадзе, –
I ўсюды тая ж просьба: “Чалавеча!
Пачуй сябе ў нас! А то – быць бядзе!..”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясна пяе, i свiшча, i шчабеча - Ніл Гілевіч