Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першы вясновы лівень

Яго чакалi мы на кожным днi,
I ўсё ж уразiў ён, як нечаканасць:
Густы i цёплы, хлынуў з вышынi –
Змываць пазiм’е, разганяць заспанасць.

I ты, пад музыку мiльёнаў струн,
Шчаслiвы, шэпчаш: “Верце, людзi, верце –
У дружны рост усходаў i задум,
У добры плён на нiве i на сэрцы!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Першы вясновы лівень - Ніл Гілевіч