Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне з кожным годам даражэй

Мне з кожным годам даражэй
Твае, вясна, дары-гасцінцы,
Здаровы хмель тваіх дражджэй
У кожнай тоненькай сцяблінцы.

Мне ўсё мацней карціць пачуць
Званочак срэбны ў паднябессі,
Прыпільнаваць, калі чуць-чуць
Падснежнік выгляне на ўзлессі.

Я прагным сэрцам п’ю настой
Тваіх чаромух і баюся,
Што развітаюся з табой,
А ўдосталь так і не нап’юся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне з кожным годам даражэй - Ніл Гілевіч