Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Захавай маю мову, чарговы наш век

Захавай маю мову, чарговы наш век,
Захавай, як лясы, сенажаці, азёры,
Як світанне ў расе, я сцяжынку ў траве,
Як у жніўнай начы адзінокія зоры.

Гэтай мовай я словы любові шапчу
Да жанчыны, да краю, адзінага ў свеце,
Да ўсяго, чым я смутак асенні лячу
І надзею ў душы спялю на дасвецці.

Захавай маю мову для родных маіх,
Захавай не як памяць, а кветку жывую,
Захавай маю мову, як зрок і як слых,
Як мелодыю свету, якую я чую.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Захавай маю мову, чарговы наш век - Навум Гальпяровіч