Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Так снегу мала ў лесе

Так снегу мала ў лесе,
Хоць за акном зіма.
Ды ўжо са мной Алеся
Каторы год няма.

Не заракоча басам
Пад вечар тэлефон…
А мне здаецца часам,
Што недзе побач ён.

Што вернецца з дарогі,
Што засмяецца зноў,
Што радасць і трывогі
Падзеліць між сяброў.

І ціхую самоту,
І дарагі напеў…
Ды стыне адзінота
Паміж палёў і дрэў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Так снегу мала ў лесе - Навум Гальпяровіч