Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ноч асенняя дыктавала

Ноч асенняя дыктавала
Незнаёмыя вершы мне…
Еўфрасіння і Янка Купала
Адлюстроўваліся ў акне.
Так сабраліся сёння разам
На пісьмовым адным стале,
Што нібы пасвятлела раптам
Мне ў зімовым халодным тле.
І ўварваўся зноў ранак сіні,
І ўплывала світанне ў дом,
Дзе Купала і Еўфрасіння
Паяднаны адным радком.

Верш Ноч асенняя дыктавала