Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да мяне завіталя надзея

Да мяне завітала надзея
З летуценняў дзявочых і мар,
Млын пачуццяў усё меле і меле,
І кладзецца ўсмешка на твар.

Да мяне завітала надзея –
Пырханула ў душу матыльком,
Сэрца быццам ляціць на арэлях,
І пранізвае скрозняком.

Да мяне завітала надзея
Легкім воблачкам з сінявой ‒
І бязважкасцю поўніцца цела,
Ветрык круціцца над галавой.

Да мяне завітала надзея,
Невялічкім духмяным лістком –
І душа ад натхнення хмялее,
Напаўняецца цуда-радком.

Да мяне завітала надзея
З летуценняў дзявочых і мар,
Млын пачуццяў усё меле і меле,
І ўсмешлівым робіцца твар.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Да мяне завіталя надзея - Наталля Хмялеўская