Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Звычайны дзень

Нічога цікавага, усё як заўсёды.
Звычайнае сонца ў шэрым акне,
Па вуліцы цягнуцца ціха істоты:
Людзі, сабакі, машыны ў чарзе.

Чырвоны – спыніліся, важна чакаюць,
Зялёны – ужо едуць, ідуць і бягуць.
Каты з падваконнікаў назіраюць
і думаюць : “Не! Лепей зараз заснуць!”

Звычайна за домам насупраць схавалася
Стамлёнае сонца. Звычайна чарга
З машын паступова пераўтварася
У вусень начнога электрасвятла.

Я ціха сядзела і адчувала
Звычайнае шчасце без нейкіх прычын,
Прачнулася, ела, піла і спала
і марыла, што ты таксама адзін.

Верш Звычайны дзень - Наталля Смутная