Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ялінка

Снег сыпаў ноч, пасля другую-
Пад цяжарам сагнуўся бор.
Шкада ялінку мне малую –
Не можа скінуць снег на дол.

А ёй так хочацца свабоды,
Цягнуцца ўвысь да самых зор,
Дзе вецер вольны цягне ноты
І песня льецца на прастор.

Ой, не сумуй, маё ты дрэўца,
І лапкі долу не хілі.
Каб узняцца увысь да зор і сонца,
Ты лапкай хоць адной крані!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ялінка - Наталля Каліцька