Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хрышчэнская вада

Агонь гарыць у печы зырка.
Мароз на вуліцы пячэ.
А недзе там, у рацэ глыбока,
Вада хрышчэнская цячэ.

Вада цячэ – бягуць стагоддзі.
Крыжом асвечаны наш шлях.
Хоць мы часовыя тут госці,
У дзецях маем свой працяг.

Святой вадой ачысцім душы.
Вада – жыццёвы талісман.
У ноч завейную на сушы
У сэрцы знойдзем Іардан.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хрышчэнская вада - Наталля Каліцька