Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Як мне перажыць узнёсласць гэту?

Як мне перажыць узнёсласць гэту?
Як мне подых гэты перажыць?
Я ж не ведала, не ведала дагэтуль,
Што такое нават можа быць.
Што ў свеце ёсць такія вочы –
З глыбінёй магутнага Хрыста.
Той пагляд і прагны, і прарочы
Адкрыццём маім аднойчы стаў.

Верш Як мне перажыць узнёсласць гэту? - Наталля Галавач