Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Яе будзе прыход нечаканы

Яе будзе прыход нечаканы.
Адвячоркам аднойчы уздых
Будзе цешыць пякельныя раны
Нешчаслівых гадоў маладых.

І рукою сваёй запалёна
Абарвеш ты сукенку з пляча,
Захістаецца неба шалёна
У тваіх у прыгожых вачах.

І ты возьмеш засмаглыя вусны,
Што са стогнам упусцяць цябе,
З асаблівым табе толькі густам
Смакаваць будзеш стравы яе.

Яна стане паіць цябе сытай
І вядзьмаркаю цешыць твой слых,
Толькі розумам зноў не заблытай
Трапяткога кахання уздых.

Бо спатоленыя табою,
Як вадою вясновы абсяг,
Расквітнеюць пупышкі вярбою
На яе мармуровых грудзях.

Верш Яе будзе прыход нечаканы - Наталля Галавач