Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я дыханнем сваім аднойчы

Я дыханнем сваім аднойчы
Тваіх вуснаў крануцца мару
Пасярод звар’яцелай ночы
На ускрайку бязмежнай хмары

Я вільготнасць твайго пагляду
Вып’ю ўсю да апошняй кроплі
Пад чароўнай ночы прыглядам
Я дрыжаць буду свечкай крохкай

Даставаць будуць пальцы гукі
З незнаёмых вяршыняў свету
У сімфоніі мае рукі
Уладкуюць сугуччы гэты

І калі мой анёл тужлівы
Узмахне крыламі уверсе
Мне не страшна ужо мажліва
Мне не жудасна і памерці

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я дыханнем сваім аднойчы - Наталля Галавач