Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наш дом – Беларусь

Наш дом – Беларусь
Наш дом утульны і прыгожы
Планета з назваю – Зямля.
Краін вялікае ў ім мноства,
Сярод іх Беларусь мая.
Люблю цябе мая Радзіма!
Ты прыгажэй за ўсіх на свеце,
Ты невялікая краіна
На нашай сонечнай планеце.
Азёры, рэк бясконцых стужкі,
Твае балоты і лясы,
Гаі, у якіх спяваюць птушкі,
Палі, дзе шэпчуць каласы.
І даражэй за ўсе на свеце –
Блакіт квітнеючага ільна,
Хоць шмат краін на усёй планеце,
У сэрцы Беларусь адна.

Н. Капчук

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Наш дом – Беларусь - Насця Капчук