Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Адрынуты

Дзіця заснула на маіх руках…
Яно ляжыць маленькае такое,
Але ужо адчуць паспела жах,
Адрынутасці боль і сэрца злое.

Ласкавы будзьце, адкажыце мне,
У чым жа гэта немаўля павінна?
Яму матулі роднай не стае,
І бацька не пакліча яго: “Сыне!”

І не абдымуць з цеплынёй яго,
Пяшчотныя заўсёды рукі маці…
Адрынуты… Гляджу з нямой тугой
На пакалечаны бацькамі лёс дзіцяці…

Верш Адрынуты - Надзея Філон