Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Паэты паміраюць тады

Паэты паміраюць тады
калі першы раз
заблудзіць жывое слова
і разаб’ецца пшанічнае рэха
аб камень

Паэты паміраюць тады
калі ўсміхаецца добры час для паперы

Паэты паміраюць тады
калі знойдзены дакладныя адрасы
сытыя жэсты
паэты паміраюць тады
калі нараджаюцца чорныя лістапады

Верш Паэты паміраюць тады