Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тата, Мама і Я

(Пародыя байкара на парадыста Георгія Юрчанку)

Я фірму новую
Засноўваю –
Усіх падрад пераніцоўваю…
Такі ўжо ад прыроды Я,
Што толькі здатны на пародыі.
Яны, бывае, блазнаватыя,
Але ў тым Мама з Татам вінаватыя…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тата, Мама і Я - Міхась Скрыпка