Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Краю, Краю мой мілы!



Краю, Краю мой мілы!
Дарагі мне да слёз.
Маіх продкаў магілы
Ў вяночку бяроз.

Палявая дарога
І масток праз ручай.
Маці плач ля парога,
Ад растання адчай.

І ўдзячны я тату,
Што давесці мне змог,
Каб Радзіму і хату
Шанаваў ды бярог.

Даў мне лёс шлях далёкі
Да чужых гарадоў,
Але, мой сінявокі,
Я вярнуся ізноў.

Стану тут хоць травінкай,
Хоць лісточкам малым,
Ці то кветкай-былінкай
На прасторы тваім.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Краю, Краю мой мілы! - Міхась Мазурэнка