Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш В. П. РАГОЙШУ

(з нагоды знаёмства)
Паэт, асветнiк, педагог –
Рамантык вечны па натуры,
Прайшоў нямала звiлiстых дарог,
А ўсё жыццё служыў, як мог,
Мастацтву i лiтаратуры!..

З маленства здольны да навук,
Калi падрос, стаў трошкi большым –
Не выпускаў больш кнiгi з рук
(Бо добра помнiў, чый унук!..)
Студэнт-юнак – Рагойша…

Куды б нi трапiў ты пасля,
Валодаў Словам спелым, трапным,
Якiм, як пэндзлем, маляваў
Мясцiны родныя пасля,
i асаблiва – Ракаў!..

Нi разу гонар не ўранiў,
Не жыў чужым прымусам:
i сярод мноства ўласных кнiг –
Бадай, у кожнай будзе з iх
Душэўны боль i роздум там – пра беларуса…

Калi пасля падняўся ўверх,
Набыў заслужаных рэгалiй –
Сярод удумлiвых калег
(Дзе, мо, й зайздроснiкi бывалi)
Цанiў i цэнiш – гумар, смех…
Яны сябрамi сталi.

Людзей удумлiвых любiў
i праўдалюбам быў не горшым…
i сёння ты такi, як быў:
Прыгожы, статны, малады
(i з барадою – нi бяды!) –
iнтэлiгент-зямляк Рагойша!..

Верш В. П. РАГОЙШУ