Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СЛУХАЮЧЫ БРАМСА

Паклон маўклiвы – следам у адказ
Пурпурны смех i лёгкi цiк шчакi.
Аднак сустрэча гэта мела рэзананс:
Гарачы поцiск не астыў рукi….
Так паяднаць нас мог хiба што Брамс
Цi класiка шчымлiвыя радкi…

…Гучаў вакол – асеннi ренесанс…
Кароткi мiг, а памятны якi!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш СЛУХАЮЧЫ БРАМСА - Міхась Курыла