Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПЕСНЯ ПРА ХЛЕБ



Так з даўнiны ў баку нашым вялося,
Што лепшыя ўсе песнi ў нас – пра Хлеб…
Бач, нездарма – жытнёвае калоссе
Вянчае золам Дзяржаўны Герб!..
i я на Хлеб, як творца, памалюся:
Успомню светла – i сяўню, i серп…
Сiмвал Беларусi – гэта белы бусел,
Сiмвал дабрабыту – гэта чорны хлеб.
…збiраючы ў дарогу мацi сына,
Акрайчык хлеба ў сумку пакладзе,
i гэты хлеб для сына – як святыня,
З чым ён, юнак, нiдзе не прападзе…
Хлеб на пачэсным месцы ў кожнай хаце,
Дзе ваза з кветкамi…
Дзе iльняны абрус…
Хлеб – знак любовi i духоўнага багацця,
З чым i жыве пад сонцам беларус!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПЕСНЯ ПРА ХЛЕБ - Міхась Курыла