Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПАДАРУНАК

На зямлi, дзе б’ецца ў бераг iслач,
Запрашае ў бор Бярэзiна –
Ведаў шмат сцяжынак я сунiчных,
Ведаў шмат людзей я сiмпатычных,
Ведаў – дзе ёсць праўда, дзе мана…

Тым не менш, я не спяшаўся ў суддзi,
Помнiў, што жыццё заўжды мудрэй.
Кожны твор мой – падарунак людзям,
Хто душой iмкнецца быць дабрэй.

I таму – нiколi не забыцца,
Як ля вокан пахне бэз вясной,
Як натхнёна цiўкае сiнiца
Ля крынiцы ў засенi лясной!..
Як вусаты колас – ды далонь шчакоча,
Калi прывiтацца з iм рашыў;
Як ласкава ў бераг хвалямi пляскоча
iслач, дзе я ногi арашыў!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПАДАРУНАК - Міхась Курыла