Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НАВАГОДНiЯ ВiНШАВАННi

Што пажадаць пад Новы год
Сумленным добрым людзям?
Прыемных, казачных прыгод,
Якiх мы не забудзем.

Хай не скупiцца Дзед Мароз
На радасць нам, на шчасце;
Каб дабрабыт дзяржавы рос,
Быў лад у кожнай хаце.

Не забывалi каб сяброў,
Добрасуседскiх зносiн;
Сямейных цёплых вечароў
Больш новы год прыносiў.

Хай будзе ўсё як мае быць,
Але аб лепшым марце.
Як самi бы хацелi жыць,
Другiм таго жадайце!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НАВАГОДНiЯ ВiНШАВАННi - Міхась Курыла