Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НАПРАДВЕСНi

Сумёты шчэ вышай акон,
А промень праб’ецца да шкла,
З аконнага срэбра iкон –
Скупая сляза пацякла.

I рушыцца чысты крышталь.
Я фарбы згусцiў “пад вясну”.
Не грае больш белы раяль,
Пад шэры – нiяк не зсну…

Плыву недзе ў цёмную даль,
Стэндаль – самы блiзкi з сяброў…
i падае вобзем крышталь,
i льецца – зара, нiбы кроў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НАПРАДВЕСНi - Міхась Курыла