Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НА МОВЕ АРФЫ ГАВАРЫЦЬ



На мове арфы гаварыць
Не кожны, мабыць, можа.
Але калi душа балiць,
На мове арфы гаварыць –
Дапамагае Божа.

На мове арфы гаварыць –
Сягаць у свет аблокаў,
На мове арфы гаварыць –
Вяртацца да вытокаў:

Туды, дзе каня просiць пiць…
Гады зязюля лiчыць…
На мове арфы гаварыць –
Пяшчоту некаму дарыць,
Не кажучы слоў лiшнiх!..

На мове арфы гаварыць –
Нiбы iкар сябе спалiць,
Але агонь душы данесцi,
Каб iншым шлях iх асвяцiць
i навучыць дабро тварыць, –
На мове арфы – мове песнi…

Як плынь ракi не супынiць,
Назад нiшто не вернеш…
На мове арфы гаварыць –
Бы вартавым адказным быць:
i сумнявацца i любiць,
Пакуль у талент верыш!..



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НА МОВЕ АРФЫ ГАВАРЫЦЬ - Міхась Курыла