Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Край, дзе родзiць

Край, дзе родзiць
Бульба спорная ды збожжа,
Спее новы важкi каравай,
Край – красой лясной прыгожы –
Гэта ўсё валожынскi мой край!..
Акрамя пяску ды клейкай глiны,
Больш няма запасаў кладавой,
Але соснаў гонкiя галiны –
Дастаюць да неба галавой!..
Шмат дарог праз край наш пралягала,
Шмат чаго з вадой Бярэзiны сплыло…
Гэты край хвалiў яшчэ Купала,
Услаўляла ў песнях – i Буйло.
Тут паэт Стары Улас радзiўся,
Пётр Бiтэль, шаноўны наш, настаўнiчаў…
Дзе радзiўся – там i прыгадзiўся,
Кожны з iх легендай жывой стаў!..
Тут працуюць здольныя паэты,
Мастакi, майстры мастацтваў ёсць –
Людзi, хто жыве духоўным светам,
Хто шануе ў свеце Прыгажосць!..
Тут мiнулае сустрэлася з сучасным,
Цесна сплецена стагоддзямi… Але:
Верым мы ў наш новы ранак ясны,
Верым – як у Хлеб, што на стале,-
У сваю удачу – у людское шчасце –
Без сумненняў верым, без трывог…
Край радзiмы – вось наша багацце,
Што сам час бязлiтасны збярог!..
На яго красу нам i малiцца –
На красу – паэзiю зямлi:
Чысцiню нябёсаў i блакiт крынiцаў,
Нашы урадлiвыя палi!..

Верш Край, дзе родзiць - Міхась Курыла