Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ПЕРШАГА СНЕГУ



Без таможняў розных i без вiз
Першы снег звалiўся на карнiз.
Нiбы голуб адпачыць прысеў,
Ды малюнак бачылi не ўсе…

Мой знаёмы мала гаварыў.
Паглядаў на снег – i ўсё курыў…
А натоўп таптаўся на двары,
Ён варыўся у сваiм вары.

Снег сарваўся – паляцеў унiз.
Так яго закончыўся капрыз –
Як балада, драма, эпiзод…
Некаму – усё надварот.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ПЕРШАГА СНЕГУ - Міхась Курыла