Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш АБЛОКi

Для лёгкiх для аблокаў
Няма канца нi краю,
Плывуць яны высока
Над родным нашым краем.

Над тым – што перажыты,
Над тым – чаго не знаем;
Над побытам i бытам –
Над Пеклам цi над Раем…

Пастух аблокаў – вецер –
На месяцы гарцуе,
Маланкамi, як плеццю,
Аблокi ён лупцуе…

Плывуць, плывуць аблокi,
Чародамi, па пары –
Нясуць свой сэнс глыбокi
Людскiя будзяць мары.

Верш АБЛОКi