Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як здань лясная, я блукаю

Як здань лясная, я блукаю,
Няма прытулку анідзе,
У Кахання сад прыйшоў… ды знаю,
Маё, у ім дрэва – не цьвіце.

Яго ссушыў агонь спякотны,
Што ў крыві гарачай бушаваў,
А час у званы біў прыгаворна,
Карэнні атрутай наліваў.
…………………….
Як здань лясная я блукаю.
Няма прытулку анідзе.
Гляджу ў жыццё і ўжо ня знаю –
Які мне будзе ў ім канец.

– 3.5.1981

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як здань лясная, я блукаю - Міхась Карцялёв