Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як паклічуць – пайду!

Як паклічуць – пайду!
Пазавуць – абзавусь!
З балацянак руду
Грызьць пачну – меч скую!

Так было – гэтак будзе,
На астатнія дні,
На маёй Беларусі,
Ад Вялікай Літвы.

Захінуся сарочкай
Да апошняга бою,
Дзе арнамэнт ад продкаў
Ды нашыта,,Пагоня,,.
04.10.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як паклічуць – пайду! - Міхась Карцялёў
«