Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Патрэба

Патрэба.

Патрэбу маю да жыцьця,
Пакуль яшчэ яно са мной,
Пакуль краінай забыцьця
Не запыніўся гук, зрок мой.

Патрэбу маю Вам сказаць,
Пакуль з душы маёй не моўкнуць,
Красы вясновай, вечнай зёлкаў,
Прывіды родные і мова.

Патрэбу маю, краю мой,
Каб не спазнаў чужынцаў боты,
Каб жыў ты мудрасьцю сваёй,
Без прагных лапаў дабрахвотаў.

Патрэбу маю да Радзімы,
Каб ёй надалі праз вякі
Вялікакняжычы-літвіны
Моцы душ і дзей сваіх.

Патрэбу маю ўшанаваньню,
Што не ўладна забыцьцю,
Бо пакуль яшчэ я з Вамі
На сьвеце гэткасным жыву.
-04.02.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Патрэба - Міхась Карцялёў