Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш На гарышчы

На гарышчы.

Як залезеш на гарышча,
У сухім лісьце нойдзеш кніжкі,
Стос дзіцячых, школьных сшыткаў,
Вершаў стос незнакамітых,

Акалункі і абутак
Панапіханы ў мяшкі,
І партфель стракатых кукал,
Рукадзейных, ад дачкі,

Немаўлячаю калыску
Каля коміна кранеш –
І былога быццам нітку
Павучыны калыхнеш…

У старой хаце, на гарышчы,
Час мінулы нерухом,
Дрэмляць куклы, сшыткі, кніжкі,
Непабудным, доўгім сном…
14.04.17.

Верш На гарышчы - Міхась Карцялёў