Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы на зямельцы ўсе шаноўны

П. маці.

Мы на зямельцы ўсе шаноўны
І ўсе па роўнасьці ідзём,
Дзе гучыць нам крышталёвы
Ды й замаўкае жыцьця бом.

Да грудзей рукі не ўскладаем
Калі яшчэ мы пры жыцьці,
Калі мы іншых праваджаем,
Як справодзяць нас яны.

Гэта шчымлівае загорнем,
Што называлася жыцьцё…
Жыцьцё… што падае як жолуд
І прарастае дубам зноў.
-27.03.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мы на зямельцы ўсе шаноўны - Міхась Карцялёў