Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мове

Мове.

Ганьбілі, ламалі
Палякі ды русы,
Ёй скуру здымалі
Зажыва стужкай.

Доўга глумілісь,
Кіпцём пластавалі,
Знакам сярпастым
Штодня катавалі.

Доўга глумілісь,
Ды й рады не далі:
Чужыя нагады
Чужымі засталісь.

Мабыць ужо досыць,
Мабыць даволі!
Над ёй пазяхаці,
Ламаць і няволіць!

Я знаю як кроплі
Зліваюцца ў рэкі:
Так слова з народам
І мовай – бяссьмертна!
-9.11.14.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мове - Міхась Карцялёў