Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Матчын хлеб

Матчын хлеб.

Зноўку сігаю праз далеч дзіцячу,
Зноў сьпеў жаўруковы натхнёна нясу,
Аб тых узлесках дзе кнігаўкі плачуць
Ды першакветы вітаюць вясну.

Дзе па жыцьці найвялікшае дзіва,
Прага такая – кахаць ды любіць,
Дзе песьні матчыны, песьні Айчыны,
З намі навекі зьлілісь.

Дзе балацянкі з чаротам журлівы,
Лес таямнічы ўздыхае ўначы,
Вольхаў чарэды бягуць уздоўж лагчыны,
Як гэты словы з глыбіняў душы.

Дзе многа пройдзена, зьведана, збачана,
Што спарадзіла з нягодаў красу,
Што на далонях сваіх хлебам матчыным,
Боханам цёплым Вам шчыра нясу.
-13.10.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Матчын хлеб - Міхась Карцялёў