Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш І, вось, да нас ідзе пара

І, вось, да нас ідзе пара,
Рыхтуе з продкамі сустрэчы,
Але ж, то мабыць не цяжар,
Мабыць, палёгка то ў спрадвечным.

Габлююць дошкі цясьляры,
Плануе ямы майстр зямляный:
На шлях адзін, у адны муры,
Пад паркалём ды рушніком ільняным…
-11.02.16.

Верш І, вось, да нас ідзе пара - Міхась Карцялёў