Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І ў далечы ад Айчыны

І ў далечы ад Айчыны
Ёсьць такія ж берагі,
Дзе чароты і шыпшына,
І з асокай паплавы…

І ў далечы ад Айчыны
Сустракаюцца куты,
Дзе шапоткая рабіна,
Нясе згадкі дней былых…

І ў далечы ад Айчыны,
У дзёгце поцемкаў начных,
Мова, словам незабыўным,
Нас, самотных, не пакінь!
-24.10.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш І ў далечы ад Айчыны - Міхась Карцялёў