Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш І прыходзіць ва снах

І прыходзіць ва снах,
Аддаецца начам,
Як сьцяжынка на шлях,
Як да рэчкі раўчак,

І зьвініць адгалосьсе
Пражытых гадоў,
І складае калосьсем
Зерне новых радкоў,

Адпраўляе шляхамі,
З рэчкі чоўнамі шле,
Родных, блізкіх і даўніх,
Галасы да мяне,

І яднаецца сьвет
Між мінулым і явай,
І сьхіляецца век
Над хвілінаю малай,

І паволіць ён бег,
Меч ціхонька кладзе,
І ва сьне шэпча мне:
Пажыві, чалавек…
08.11.16.

Верш І прыходзіць ва снах