Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цыкл: Максіму Багдановічу

Цыкл: Максіму Багдановічу.
1.Сабе.
Жыцьцю нябеснаму спакус,
Жыцьця зямнога блазны –
На сьвеце гэтым сцерагусь,
Быць на другі пазваным;

Ійсьці, прайсьці і пыл, і гразь –
Ды й, трапіць у яміну,
На гэтым месцы так упасьць,
Каб не зламаць хрыбціну.

Жыцьцю нябеснаму спакус,
Жыцьця зямнога блазны.
Жыву. Чакаю. І прыму,
Што Божа дасць, на час мой.
-24.07.12.
2. Максіму Багдановічу.
Жыцьцю нябеснаму спакус,
Жыцьця зямнога блазны,
Пагэтаму, відаць таму,
Ты і пажыў так мала.

Жыцьцё адрыне і вярне,
На вечныя ўладанні,
Усё, у чым душой гарэў,
У чым пажыў так мала.

Таму дагэтуль зіхацяць
Зоркі “Пана Бога” ,
А сярод іх, адна – твая,
Над Беларусьсю роднай.
-24.07.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цыкл: Максіму Багдановічу - Міхась Карцялёў