Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чалавек адзін канае

П. маці.

Чалавек адзін канае…
Чалавечае жыцьцё,
Быццам нітачка льняная,
Паміж небам і зямлёй…

Чалавеку жыцьця мала,
Гэтай нітачкі льняной,
Моцна спрадзенай, трывалай,
Ды кароценькай такой.
-28.03.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чалавек адзін канае - Міхась Карцялёў