Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чаго тлуміць сваю галоўку

Чаго тлуміць сваю галоўку,
Здавацца знаўца, ды ня быць,
Зямельцы роднай несьці слова,
За ім ёй дбаць, аб ёй тужыць.

Чужына роўняю не стане
Між балацянак, азярын,
Роўней між рэкамі, лясамі,
Між годаў мінуўшых маіх.

Ужо боскай любасьці не ўкленчыць,
Не завярнуць яе часін
Ад юначых мрой, хлапечых,
Ад слоў нявыказаных услых.

Чаго ж тлуміць сваю галоўку,
Ці ж стэп айчыннае ацьміў?
Альбо гудзе ён ветрам зноўку,
Аб годах мінуўшых маіх.
-04.04.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чаго тлуміць сваю галоўку - Міхась Карцялёў