Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Але ж… як гэта ёй сказаць?

Але ж… як гэта ёй сказаць?

Я з дабрадзеямі не знаюсь,
Сяброўства зь імі не вяду,
Каго ж, штомоц, шчыра кахаю,
Тыя ў каханьне не ідуць.

Я таямніцу адну ўгледзеў,
Яна, як гнуткая лаза,
Якой дождж шэпча, у’ецца вецер,
Але ж… як гэта ёй сказаць?

Наш сьвет – вялікая гасьцёўня,
Прытулак наш у нядоўгі час,
Ноч салавей таму галосіць,
Але ж, як гэта ёй сказаць?

Як сьвята мілае праходзіць,
Пялёсткі кветаў як ляцяць,
Сказаць бы ёй – не маю моцы,
Але ж… як гэта ёй сказаць?
-14.05.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Але ж… як гэта ёй сказаць? - Міхась Карцялёў