Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ад сьпякоты мягнуць вусны

Ад сьпякоты мягнуць вусны
Лета трэцяе ўзапар,
Ужо пяты тэрмін дужыць
Ля ўлады Гаспадар.

Ён набыў Статут жалезны
Да нязгодных на шляху,
Іх пілуе, трэскай шчэпіць,
Трэскі меле на труху.

За ім справы чарней ночы…
Чалавечы нікне сьлед…
Таму верыць хай хто хоча –
Але так казалі мне…

Толькі нам не тое дзіва
За панамі як жылось:
Між Сапег ды Радзівілаў
Век свавольств тых не было!

Ведаў люд на Беларусі
Шляхту, князя, караля,
А цяпер… цара шануе,
Сьніць аб зданях Курапат.
-29-30.01.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ад сьпякоты мягнуць вусны - Міхась Карцялёў