Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аб чым маўчыць розум

П. Натальлі С.

Аб чым маўчыць розум.

Зачым маё сэрца птахам трапеча
Калі сустракаешся ты,
Мабыць яму тое ведама нешта
Розум аб чым мой маўчыць.

Мабыць яно не забыла жаданьні
Скрушаных год маладых,
Мабыць яму нясуць мроі каханьня
Зьнічкі на промнях сваіх.

Мабыць на сэрцы ёсьць дошкі-скрыжалі,
Дзе словы гараць агнявіц;
,,Маці,, ,,Айчына,, ,,род мой,, ,,каханьне,, –
Якіх нікалі не забыць.

Зачым маё сэрца птахам трапеча
Калі сустракаешся ты?
Мабыць яму тое ведама нешта
Розум аб чым мой маўчыць.
-10.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Аб чым маўчыць розум - Міхась Карцялёў