Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Згубленыя мары



Калі глядзець на рэчы,
Узнікае некалькі варыянтаў:
Можна ўбачыць нешта,
А можна не бачыць нічога.
І дзеля таго, каб застацца ў цемені,
Не патрэбна быць інвалідам па зроку –
Яны адчуваюць свет лепш за нас.
Есць людзі, што бачаць у рэчах толька матэрыальнае,
А ўнутраны бок ім непадуладны,
А калі ўсё прымаць так, як яно выглядае,
Можна проста застацца сляпым.

Далей і бліжэй сапраўдны пункт гледжання,
Планы ідэй дрэнна падцверджаны.
З ранку да поўначы мы заракаемся,
Зноў растаемся і зноў сустракаемся.

Мары збянтэжаныя акрыляюцца,
У неба ляцяць, у аблоках губляюцца.
Мары зямлі – празрыстымі літрамі;
Мары дзяцей – на вясёлках палітрамі.

Марна ці мэтава згодна спрачаецца,
Плача дзяўчынка і зноў усміхаецца.
Сумна ці весела, цепла ці горача,
Днём адчуваецца, бачна ў поўначы.

Сумна-празрыстая, легка свядомая,
Чыстая-чыстая, безлічна-поўная,
Сціпла-бадзерая, цяжка успрымальная,
Мара памерлых надзей віртуальная.

Бачу нячутнае, чую нябачнае,
Ціха, мінутамі, дзесьці нястачамі,
Цяжка маланкамі, громавым покатам
Мары на дах апускаюцца клёкатам.

Думкі разумных, надзеі някемлівых,
Нейдзе банальныя, дзесці дэлемамі,
Мруць на каменнях, ляцяць, разбіваюцца,
Гінуць, калі на зямлі…
Забываюцца.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Згубленыя мары - Міхась Бацян