Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Убачыць зорку

Убачыць зорку,
Устаць на зямлю.
Думкі ветрам сухім
Скалытнула.

Пальцам звонкія
Струны крануў –
Гукі тонкія
Сэрца пачула.

Недзе ў цемры
Ласкава святло
З тваім целам
Ў танцы сальецца.

Момант вечны,
Каханне, любоў
Уз’яднаюцца з рытмам
Сардэчным.

Захапленне,
Мастацтва, гульня
Раздзяляюцца
З гукам лірычным.

Толькі цела
Трымае зямля,
А душа…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Убачыць зорку - Міхась Бацян