Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Проста людзі

Учора мне свяціла ўдень,
Натхнялі марамі аблокі,
А сення зноў пануры цень
Закрыў мне сонейка звысоку.

Што будзе цяжка прадказаць,
Вазміце больш паветра ў грудзі,
Скажы, што хочацца сказаць,
Бо “заўтра” можа ўжо не будзе.

Сабака, што не мае дом
Блукае недзе сярод вуліц
І сніць шчаслівы пад слупом
Што яму “заўтра” прапануе.

Жыцце ідзе сваей чаргой,
І можа лепш ўжо не будзе,
Рабі, што хочацца рабіць
Па-людску – мы ж з табою людзі.

Як чорна-бела за сталом,
І не салодзіць смак гарбата,
Пакінуць мне патрэюна дом,
Рабіць што хочацца – не страта.

Навошта ты трываеш страх,
Душу маленькую ў брудзе?
Кахання хочацца – кахай,
Мы ж не Гераклы – проста людзі.

Верш Проста людзі - Міхась Бацян